 |
| Навіны сайту |
18.03.2005 - Больш за 20 новых МР3 N.R.M.
27.02.2005 - Нарэшце пасьля працяглага перапынку мы пачынаем працаваць. Новыя супрацоўнікі, новыя ідэі... Шмат прыемных сюрпрызаў! Новыя акцыі! У се гэта чакае вас. Хутка запрацуюць усе рубрыкі, чакайце!
13.08.2004 - МР3 гурта "Zet"
13.06.2004 - Новыя МР3 гурта "Пульс Вокруг"
08.06.2004 - Наш сайт "Слыхавы апарат" адпраўляецца на адпачынак, таму некаторыя рубрыкі не будуць своечасова аднаўляцца. Сустрэнімся ў верасьні, абяцаем шмат цікавага.
03.05.2004 - Новыя фотаздымкі з дня нараджэньня групы "Все CRAZY"
01.05.2004 - Больш за 40 фотаздымкаў з фэста "Генералы айчыннага року"
01.05.2004 - Зьявілася новае мр3 - "Indigo" - "3 Сонцы"
02.04.2004 - Зьявіўся новы разьдзел "CD in USA". Зараз дыскі з беларускай музыкай можна замовіць праз гэтую рубрыку за межамі Беларусі.
02.03.2004 - Па тэхнічных прычынах амаль тыдзень не аднаўляўся сайт. Зараз памылкі выпраўлены, чакайце на буйное аднаўленьне.
19.02.2004 - Шаноўнае спадарства, пры замове дыскаў у нашай краме пакідайце нумар тэлефону, па якому з вамі магчыма зьвязацца.
08.02.2004 - Зьявілася больш за 15 новых МР3
26.01.2004 - Пачала працу рубрыка "Фотаздымкі".
11.01.2004 - Пачала працу рубрыка прыватных аб'яў "Кірмаш".
24.11.2003 - Запрацавала рубрыка: "МР3"
05.11.2003 - Запрацавалі рубрыкі: "Конкурс" і "Рэкляма"
26.10.2003 - Нам патрабуюцца журналісты (не абавязкова прафэсійныя). Зьвяртайцеся 8-029-6880795 альбо info@slyhap.com
05.10.2003 - Маладым музыкам (і ня толькі маладым)! Жадаеце заявіць пра сябе на старонках “Слыхавога апарату”? Тэлэфануйце: Алёна 8-029-6894048 альбо Людзміла 8-029-7029199. Наша пошта info@slyhap.com
28.09.2003 - Запрацавалі рубрыкі "Спасылкі", "Афіша", "Паслугі", "Мапа"
|
 |
|
 |
•
ULIS "Люстэрка" |
|
|

Кошт: 8.99 у.а руб.
 |
Нарэшце, Слава Корань зрабіў альбом , які яго самога задавальняе. Пры гэтым "Люстэрка" здольнае задаволіць усіх аматараў музыкі.
Альбом дакладна разьбіваецца на дзьве часткі. Першыя 11 песень утвараюць адзіны канцэпт, які ўмоўна можна назваць "Вар'яцтва".
Усе гэтыя кампазыцыі падобныя па настрою і музычнай падачы: дэпрэсіўныя гітарныя сола, тэксты ўражваюць сваёй безвыходнасьцю. Толькі адна песьня - "Мы ўцякаем" - дае спадзеўку на лепшае: "Мы калі-небудзь вернемся і пабудуем палац нашых мар".
Вымалёўваецца дакладны вобраз героя-пэрсанажа "Люстэрка". Ён раздаўлены гэтым горадам (гл."Гэты горад"), стомлены пасьля марных пошукаў свабоды (гл."Ты"). Праз гэта ён згубіў розум (гл. "Вар'ят" і інш.) і цяпер займаецца самападманам (гл."Я таньчу"). Болей псіхалягічнага (ня блытаць з "псіхадэлічным") альбому ў беларускай рок-музыцы яшчэ не было.
Першай частка наўмысна зроблена "негітовай", г.зн. цяжка вылучыць такую песьню-цягнік. А вось у другой частцы (апошнія 8 песень) спрэс гіты. Прыхільнікі "Ўлісу" пачатку 90-х знойдуць тут клясічныя "Кругі на вадзе", "Краіна доўгай белай хмары", "Радыё Свабода" у новых арынжыроўках. Тры песьні на вершы Караткевіча (проста шыкоўныя!) былі зроблены для "Скрыпкі дрыгвы" - чарговага супольнага праекту.
Не праходзіць незаўважанай "Апавяданьне пра маю вуліцу" - вось дзе гіт! Чутна, што Корань-вакаліст заўважна прагрэсуе.
Стылёва "Люстэрка" набліжаецца да хард-року, хоць часам хіліцца да панку.
Па праслухоўваньню альбому апаноўвае цяжкае й вязкае адчуваньне , ад якога можна пазбавіцца хіба што з дапамогай "Крамбамбулі 1/2".
Сяргей Будкін (www.music.fromby.net) |
Да крамы
|
|