навіныафішамр3абмеркавалавабалбаталкаконкурсгасцеўняспасылкі
відэакампакт-дыскіфотаздымкіCD in USAкірмашпаслугірэкляма кошык мапа сувязь мы help
 
Навіны сайту
18.03.2005 - Больш за 20 новых МР3 N.R.M.

27.02.2005 - Нарэшце пасьля працяглага перапынку мы пачынаем працаваць. Новыя супрацоўнікі, новыя ідэі... Шмат прыемных сюрпрызаў! Новыя акцыі! У се гэта чакае вас. Хутка запрацуюць усе рубрыкі, чакайце!

13.08.2004 - МР3 гурта "Zet"

13.06.2004 - Новыя МР3 гурта "Пульс Вокруг"

08.06.2004 - Наш сайт "Слыхавы апарат" адпраўляецца на адпачынак, таму некаторыя рубрыкі не будуць своечасова аднаўляцца. Сустрэнімся ў верасьні, абяцаем шмат цікавага.

03.05.2004 - Новыя фотаздымкі з дня нараджэньня групы "Все CRAZY"

01.05.2004 - Больш за 40 фотаздымкаў з фэста "Генералы айчыннага року"

01.05.2004 - Зьявілася новае мр3 - "Indigo" - "3 Сонцы"

02.04.2004 - Зьявіўся новы разьдзел "CD in USA". Зараз дыскі з беларускай музыкай можна замовіць праз гэтую рубрыку за межамі Беларусі.

02.03.2004 - Па тэхнічных прычынах амаль тыдзень не аднаўляўся сайт. Зараз памылкі выпраўлены, чакайце на буйное аднаўленьне.

19.02.2004 - Шаноўнае спадарства, пры замове дыскаў у нашай краме пакідайце нумар тэлефону, па якому з вамі магчыма зьвязацца.

08.02.2004 - Зьявілася больш за 15 новых МР3

26.01.2004 - Пачала працу рубрыка "Фотаздымкі".

11.01.2004 - Пачала працу рубрыка прыватных аб'яў "Кірмаш".

24.11.2003 - Запрацавала рубрыка: "МР3"

05.11.2003 - Запрацавалі рубрыкі: "Конкурс" і "Рэкляма"

26.10.2003 - Нам патрабуюцца журналісты (не абавязкова прафэсійныя). Зьвяртайцеся 8-029-6880795 альбо info@slyhap.com

05.10.2003 - Маладым музыкам (і ня толькі маладым)! Жадаеце заявіць пра сябе на старонках “Слыхавога апарату”? Тэлэфануйце: Алёна 8-029-6894048 альбо Людзміла 8-029-7029199. Наша пошта info@slyhap.com

28.09.2003 - Запрацавалі рубрыкі "Спасылкі", "Афіша", "Паслугі", "Мапа"

• N.R.M. "Дом культуры"

N.R.M.
Кошт: 8.99 у.а
руб.

Альбом-п'еса “Дом культуры”, якi пабачыу святло пад самы Новы 2003 год, пад вызначэнне падарунка для прыхiльнiкау N.R.M. не трапляе. I вокладка цёмная, несвяточная, i змест змрочны. Атрымаўшы такi падарунак, можна i жыццё самагубствам скончыць.

Затое альбом гучыць на 100 адсоткаў пa-NRMскi: цяжка, але не трэш-метал, а месцамш лiрычна i нават з гумарам. Пачынаецца усе з гранджавага intro а-ля “Come as you are” у старых добрых “Беларускiх дарогах”, якiя, здаецца, павiнны былi б задаць аптымiстычны гумор усей кружэлцы. Але у тэкставай уставачцы—бляклы дыялог музыкантаў (наогул такое адчуванне, што яны перад запiсам п'есы разгрузiлi вагон гантэляў), за якiм “О, гэта усе” — адчайны крык незадаволенага ego. У сюжэт п'есы ўдала упiсалася iстэрычная “Вайна”, да якой вельмi пасуе характарыстыка, што крыху пазней дала асноўная дзеючая асоба п'есы - загадчыца Ёцавiцкага дома культуры: “Я слоу большинство не разобрала, но вот што мною была услышана: эта не музыка, а роу дзiкi...” Наступныя тры песнi цапкам рэабiлiтуюць “дзiкi роў”.

Адразу пасля “Вайны” вельмi мiрная песня “Сакрэт сусветнага святла”. Яна вельмi нагадвае “Чыстую-cветлую” з цяпер ужо перадапошняга альбому N.R.M., а на “Доме культуры” iснуе як масток памiж бадзёрым уступам i асэнсаваным цэнтрам альбому. Песня атаясамлiвае няўпэўненасць: тут з'яуляюцца сумненнi у вартасцi быцця, якiя яшчэ не адзiн раз прыйдзецца пачуць, слухаючы альбом. Адказам гучыць жыццесцвярджальная “Прастора”, але наступны твор зноў выбiвае зямлю з-пад ног: “Пад намi страх - нiбыта сцяг - i мы жывем, нiбы ў гасцях”. “Лёгкiя-лёгкiя” - мяжа, за якой у альбоме з'яўляецца страх. Страх у розных варыяцыях i асэнсаванне таго, што нехта гаспадарыць ва ўласным жыццi, стаюцца асноунымi матывамi “Дому культуры”. Спеў “Лёгкiя-лёгкiя” трымае у напружаннi, якое няроўнамерна ўзрастае i дасягне крытычнай кропкi напрыканцы альбому у “Фабрыцы”, пасля мiжтрэкавай прамовы пра тое, што мы хутка будзем баяцца самiх сябе. Памiж гэтымi дзвюмя гiтовымi песнямi шмат пытанняў i адказаў, i пытанняў без адказау. Кампазiцыi, настрой якiх можна вызначыць як станоўчы, чаргуюцца з сумнай лiрыкай, Урэшце адчай усе ж перамагае аптымiзм, а каляровыя мары апынаюцца у шэрых сценах рэчаюнасцi.

Мiкалай Карнейчукоў (газета "Згода")

1) Беларускiя дарогi
2) О-о, гэта ўсё
3) Вайна
4) Сакрэт сусьветнага сьвятла
5) Прастора
6) Лёгкiя-лёгкiя
7) Хавайся ў бульбу
8) Юра, ёлкi-палкi, Коля
9) FM
10) 3 Чарапахi - 2
11) Маё пакаленье
12) Фабрыка
Да крамы



Кароткія навіны


У мiнскi ПОСТ-РОК гурт неабходны музыканты: скрыпка, клявiшы i бас. www.mogwhy.narod.ru, E-mail: mogwhy@mail.ru
 


Сайт гурта "Крамбамбуля" па тэхнічных прычынах зьмяніў адрас. Новы адрас тут 


Рэкляма на нашых старонках info@slyhap.com 

© 2002-2003 Беларускі музычны партал "Слыхавы апарат"
Design by slyhap.com;   Programming by Камягін Вiктар;   Сувязь: info@slyhap.com;
Пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на www.slyhap.com абавязкова.
Увага! Матэрыялы з рубрыкі "Навіны" належаць парталу "Слыхавы Апарат",
выкарыстоўваць іх (іншымі інтернэт рэрурсамі і друкаванымі выданьнямі) дазваляецца толькі з нашага дазволу.