 |
| Навіны сайту |
18.03.2005 - Больш за 20 новых МР3 N.R.M.
27.02.2005 - Нарэшце пасьля працяглага перапынку мы пачынаем працаваць. Новыя супрацоўнікі, новыя ідэі... Шмат прыемных сюрпрызаў! Новыя акцыі! У се гэта чакае вас. Хутка запрацуюць усе рубрыкі, чакайце!
13.08.2004 - МР3 гурта "Zet"
13.06.2004 - Новыя МР3 гурта "Пульс Вокруг"
08.06.2004 - Наш сайт "Слыхавы апарат" адпраўляецца на адпачынак, таму некаторыя рубрыкі не будуць своечасова аднаўляцца. Сустрэнімся ў верасьні, абяцаем шмат цікавага.
03.05.2004 - Новыя фотаздымкі з дня нараджэньня групы "Все CRAZY"
01.05.2004 - Больш за 40 фотаздымкаў з фэста "Генералы айчыннага року"
01.05.2004 - Зьявілася новае мр3 - "Indigo" - "3 Сонцы"
02.04.2004 - Зьявіўся новы разьдзел "CD in USA". Зараз дыскі з беларускай музыкай можна замовіць праз гэтую рубрыку за межамі Беларусі.
02.03.2004 - Па тэхнічных прычынах амаль тыдзень не аднаўляўся сайт. Зараз памылкі выпраўлены, чакайце на буйное аднаўленьне.
19.02.2004 - Шаноўнае спадарства, пры замове дыскаў у нашай краме пакідайце нумар тэлефону, па якому з вамі магчыма зьвязацца.
08.02.2004 - Зьявілася больш за 15 новых МР3
26.01.2004 - Пачала працу рубрыка "Фотаздымкі".
11.01.2004 - Пачала працу рубрыка прыватных аб'яў "Кірмаш".
24.11.2003 - Запрацавала рубрыка: "МР3"
05.11.2003 - Запрацавалі рубрыкі: "Конкурс" і "Рэкляма"
26.10.2003 - Нам патрабуюцца журналісты (не абавязкова прафэсійныя). Зьвяртайцеся 8-029-6880795 альбо info@slyhap.com
05.10.2003 - Маладым музыкам (і ня толькі маладым)! Жадаеце заявіць пра сябе на старонках “Слыхавога апарату”? Тэлэфануйце: Алёна 8-029-6894048 альбо Людзміла 8-029-7029199. Наша пошта info@slyhap.com
28.09.2003 - Запрацавалі рубрыкі "Спасылкі", "Афіша", "Паслугі", "Мапа"
|
 |
|
 |
• Лявон Вольскі ў ЗША. Фотарэпартаж. Частка другая.
[18.03.2005, slyhap.com]
З посьпехам прайшоў першы канцэрт Лявона
Вольскага ў ЗША 15 сакавіка. Уласныя ўражаньні беларускага музыкі ад сустрэчы з
эмігрантамі, а таксама апошнія фотаздымкі чытайце і глядзіце ніжей.
“Сёньня з раніцы прывезьлі нарэшце
другую валізку (багаж). Тым часам народ, які добра адпачыў учора на канцэрце,
працягваў адпачываць і пасьля акцыі. Частка людзей пайшла ў мясцовую
ірляндзка-беларускую (я ня верыў, пакуль не патрапіў) забягалаўку Anglers Rest.
Там пад беларускую музыку (рок і супольныя праекты) ўсе актыўна падымалі бар,
фатаграфаваліся, карацей, мелі нармальныя чалавечыя зносіны. Другая частка
публікі адпачывала ў гатэлі, там дзе і праходзіў канцэрт. Неаднаразова туды
прыяжджала паліцыя, каб утаймаваць гасьцей соннага курортнага мястэчка. Тым
болей, што гэтыя госьцікі дазвалялі сабе нетыповыя паводзіны - напрыклад, праз
балькон залазілі у люкс-нумар і там спалі ці бралі душ. Напалілі па ўсім гатэлі
і бегалі па пляжы (пасьля гадзіны ночы ў Дэлавэры на пляжы забаронена
знаходзіцца), зьбіраючы дохлых скатаў.
Што тычыць канцэрту - прыезд
гледачоў-слухачоў выглядаў для вока нармальнага беларуса вельмі кранальна: усе,
не згаворваючыся, вывесілі праз вокны бел-чырвона-белыя сьцягі. Народ, лішне
казаць, быў падрыхтаваны, добра ведаў рэпэртуар, падпяваў і актыўна ўдзельнічаў
у канцэрце. Арганізатары правялі пару аўкцыёнаў, дзе дзіка дорага разыгралі
дзьве бутэлькі крамбамбулі.
На канцэрт зьехаліся маладыя беларусы з
усяе Амэрыкі. Іх, насамрэч, вельмі й вельмі шмат у Штатах. І яны ўсе
разьяднаныя, бо няма ніякіх беларусках акцыяў (ну, прынамсі, цікавых для
моладзі), на якіх можна было б сабрацца, патусавацца, выпіць, паразмаўляць.
Зрэшты, прысутнічалі людзі й іншых нацыянальнасьцяў. Мэксыканцы, амэрыканцы,
якіх невядома якім ветрам занесла на канцэрт, таксама потым дзякавалі і
выказвалі сваё захапленьне.
Наперадзе Агаё (Кліўленд). Давядзецца
ехаць 12 гадзінаў. Потым - Нью Джэрсы і Нью-Ёрк. І, калі атрымаецца, 1-га
красавіка - Вашынгтон, але здаецца, што не атрымаецца, бо там занадта крута -
канцэрт ва ўнівэрсытэце для амэрыканскіх студэнтаў. Неўзабаве высьветліцца”.
Лявон Вольскі
16.03.2005.























"Слыхавы апарат" |
 |
 |
 |
|
|