 |
| Навіны сайту |
18.03.2005 - Больш за 20 новых МР3 N.R.M.
27.02.2005 - Нарэшце пасьля працяглага перапынку мы пачынаем працаваць. Новыя супрацоўнікі, новыя ідэі... Шмат прыемных сюрпрызаў! Новыя акцыі! У се гэта чакае вас. Хутка запрацуюць усе рубрыкі, чакайце!
13.08.2004 - МР3 гурта "Zet"
13.06.2004 - Новыя МР3 гурта "Пульс Вокруг"
08.06.2004 - Наш сайт "Слыхавы апарат" адпраўляецца на адпачынак, таму некаторыя рубрыкі не будуць своечасова аднаўляцца. Сустрэнімся ў верасьні, абяцаем шмат цікавага.
03.05.2004 - Новыя фотаздымкі з дня нараджэньня групы "Все CRAZY"
01.05.2004 - Больш за 40 фотаздымкаў з фэста "Генералы айчыннага року"
01.05.2004 - Зьявілася новае мр3 - "Indigo" - "3 Сонцы"
02.04.2004 - Зьявіўся новы разьдзел "CD in USA". Зараз дыскі з беларускай музыкай можна замовіць праз гэтую рубрыку за межамі Беларусі.
02.03.2004 - Па тэхнічных прычынах амаль тыдзень не аднаўляўся сайт. Зараз памылкі выпраўлены, чакайце на буйное аднаўленьне.
19.02.2004 - Шаноўнае спадарства, пры замове дыскаў у нашай краме пакідайце нумар тэлефону, па якому з вамі магчыма зьвязацца.
08.02.2004 - Зьявілася больш за 15 новых МР3
26.01.2004 - Пачала працу рубрыка "Фотаздымкі".
11.01.2004 - Пачала працу рубрыка прыватных аб'яў "Кірмаш".
24.11.2003 - Запрацавала рубрыка: "МР3"
05.11.2003 - Запрацавалі рубрыкі: "Конкурс" і "Рэкляма"
26.10.2003 - Нам патрабуюцца журналісты (не абавязкова прафэсійныя). Зьвяртайцеся 8-029-6880795 альбо info@slyhap.com
05.10.2003 - Маладым музыкам (і ня толькі маладым)! Жадаеце заявіць пра сябе на старонках “Слыхавога апарату”? Тэлэфануйце: Алёна 8-029-6894048 альбо Людзміла 8-029-7029199. Наша пошта info@slyhap.com
28.09.2003 - Запрацавалі рубрыкі "Спасылкі", "Афіша", "Паслугі", "Мапа"
|
 |
|
 |
• Андрэй Лабай
[Кіроўца праэкту, дызайн, крэатыў]
Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Менску.
Навучаецца ў Беларускім інстытуце кіраваньня.
Генератар ідэй. Заснаваў "Беларускую Музычную
Краму". Для "Слыхавога апарату" разам з
Ігарам рабіў дызайн, праца над якім працягвалася
амаль год , прыдумаў некалькі рубрык. У ліпені 2003
года зьехаў у ЗША на невядомы перыяд. Пье піва, не паліць.
[ ICQ: 217551035 E-mail: lobay@tut.by ] |
 |
 |
 |
• Ігар Назаранка
[Дызайн, крэатыў]
Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску. У 2003
годзе скончыў БДУІР. Першай сурьёзнай працай
стала "Беларуская Музычная Крама". Для
"Слахавога апарату" рабіў дызайн разам з
Андрэем, прыдумаў некалькі рубрык.
"Мнагастаночнік" акрамя "Слыхавога
Апарата" зрабіў яшчэ сайты "Рок-гурта Гарацкія",
"Крамбамбулі",
"Інтэрнэт
выставу знакамітага мастака Зоі Луцэвіч",
а таксама мультымедыйныя трэкі да альбомаў: N.R.M.
"Тры чарапахі" (другое выданьне), Kriwi
"Minsk-Berlin", Крамбамбуля "Застольны
альбом" (другое выданьне) і шмат чаго
яшчэ."Шаріт" ва Флэшэ, Корэле, Фоташопе і
іншых незразумелых рэчах. Часова выконвае
абавязкі кіроўцы праэкту, з-за адсутнасьці
самога кіроўцы, які ў сваю чагру зарабляе
"бальшую дзяньгу" у ЗША. Вялікі аматар
розных алькагольных эксперымэнтаў.
[ ICQ: 61962194 E-mail: nazaranka@tut.by ] |
 |
 |
 |
• Лявон Вольскі
[Дызайн лагатыпу, крэатыў]
Музыкант (N.R.M., Крамбамбуля, ходзяць
чуткі, што і ў Zet ен грае, але гэта не дакладна),
мастак, пісьменьнік. Спецыяна для "Слыхавога апарату"
зрабіў лагатып, прыдумаў назву праэкту і
некалькі рубрык.
[ E-mail: lvolski@hotmail.com
] |
 |
 |
 |
• Вітаўт Камягін
[Праграмінг]
Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Гародні.
Навучаецца ў БДУ. Захапляецца Формулай 1.
Двухразовы чымпіён вобласьці па картынгу. Мае
ўласны сайт пра аўтаспорт http://www.f1.tut.by
Для "Слыхавога апарату" рабіў усе што
праграмуецца - гасьцеўню, абмеркавалава, он-лайн
краму, навіны, усе гэта трымаецца на наварочаным
двіжке; ўсе зроблена на РНР і ўсе працуе.
[ ICQ: 157130018 E-mail: f1tut@tut.by ] |
 |
 |
 |
• Людміла
Пагодзіна
[Журналіст]
Нарадзілася 22 лютага (у выглядзе
падарунка да мужчынскага свята), ў 1984 годзе (за
што нясе ўсеагульную адказнасць), па-за межамі
Беларусі (недзе побач з ісцінай). Навучаецца ў
Вышэйшай Навучальнай Установе з гучнай назвай
"Інстытут Парляментарызму і
Прадпрымальніцтва" (дарэчы, назва дапамагае ў
распрацоўцы дыкцыі) па спецыяльнасці
"журналистыка" (пакуль што шырокага
профілю). Час ад часу друкуецца ў "Народнай
волі". Не аказвала ніякай падтрымкі
стваральнікам "Слыхавога апарату" у час яго
распрацоўкі, але ж мела рацыю. Цікавіцца маладымі
таленавітымі (на ўласны густ) музычнымі
праектамі, як мага садзейнічае ў іх распрацоўцы;
паважае цяжкую якасную музыку (з рознабаковымі
адхіленнямі); займаецца фотаздымкай; страчвае
розум ад андэграўндных пэрфомансаў, мотатэхнікі
і гальштукаў; шмат чым захапляецца яшчэ. Любіць
паспаць. Не паліць.
[ ICQ: 162612467 E-mail: LuciaPo@mail.ru ] |
 |
 |
 |
• Алена Рамашко
[журналіст]
Нарадзілася 9.07.1986г. У віртуальным
жыцьці больш вядомая як Анёла. Нік атрымала
дзякуючы адваротнаму чытаньню ўласнага ймя і
падцьвердзіла любоўю да людзей. Заўважана ў
прыхільнасьцях да вырабаў з ільну, рыцарскіх
фэстаў і сярэднявечнай музыкі.
На СлыхАп’е зьявілася напрыканцы 2003 года.
[ ICQ: 496483 E-mail: hlytok_svabody@tut.by ] |
 |
 |
 |
• РОгач
[Галоўны манцёр 1-й катэгорыі
сякрэтнага аддзелу "Z"]
РOгач, ён жа Дацэнт, ён жа Цілявізар,
ён жа Папаратнік, ён жа ЛЕЙТЭНАНТ В.Р. Нарадзіўся
ў вёсцы Сіняўцы Слонімскага раёну. Яшчэ з
дзяцінства выяўляў цікаўнасьць да розных
электрычных і электронных прыбораў:
гадзіньнікаў з падсьветкай, гарбатнічкаў з
аўтаматычным выключэньнем пры закіпаньні... і гд.
У 6 гадоў быцькі выпісалі яму газэту "ЭВМ у
нашым жыцьці", што й значна паўплывала на
псіхалёгію хлапчука... Затым (не верагодна, але
факт !) ён у 8 гадоў выйграў у раённай латэрэі
кампутар ... праз год непасрэднай практыкі ён
"паклаў" усе кампутары мясцовага калгасу
адной атакай... Пра наступныя 4 гады яго біяграфіі
амаль нічога невядома. Затым выпадковае
знаёмства з Андрэем Л. прывяло яго сюды. Ён
зьяўляецца сьпецыялістам па плётках, падманах,
флэшу і дызайну. Мае медыцынскую спраўку аб тым,
што зьяўляецца здаровым. Любімаю тэмпература
паветра +18 *С. Любіць маляваць, хоць і ня ўмее.
Антыглябаліст. Баіцца толькі міліцыянераў і
музыкі ў стылі "тэхна". Любіць мора, ваду й
халяву. Любімыя шкарпэткі - сінія зь Мікімаўсамі.
З выгляду вельмі падазроны. Мае шмат агульнага з
Ігарам Н. Часта зявае.
[ ICQ: 109546140 E-mail: siakera@tut.by ] |
 |
 |
 |
|
|