 |
| Навіны сайту |
18.03.2005 - Больш за 20 новых МР3 N.R.M.
27.02.2005 - Нарэшце пасьля працяглага перапынку мы пачынаем працаваць. Новыя супрацоўнікі, новыя ідэі... Шмат прыемных сюрпрызаў! Новыя акцыі! У се гэта чакае вас. Хутка запрацуюць усе рубрыкі, чакайце!
13.08.2004 - МР3 гурта "Zet"
13.06.2004 - Новыя МР3 гурта "Пульс Вокруг"
08.06.2004 - Наш сайт "Слыхавы апарат" адпраўляецца на адпачынак, таму некаторыя рубрыкі не будуць своечасова аднаўляцца. Сустрэнімся ў верасьні, абяцаем шмат цікавага.
03.05.2004 - Новыя фотаздымкі з дня нараджэньня групы "Все CRAZY"
01.05.2004 - Больш за 40 фотаздымкаў з фэста "Генералы айчыннага року"
01.05.2004 - Зьявілася новае мр3 - "Indigo" - "3 Сонцы"
02.04.2004 - Зьявіўся новы разьдзел "CD in USA". Зараз дыскі з беларускай музыкай можна замовіць праз гэтую рубрыку за межамі Беларусі.
02.03.2004 - Па тэхнічных прычынах амаль тыдзень не аднаўляўся сайт. Зараз памылкі выпраўлены, чакайце на буйное аднаўленьне.
19.02.2004 - Шаноўнае спадарства, пры замове дыскаў у нашай краме пакідайце нумар тэлефону, па якому з вамі магчыма зьвязацца.
08.02.2004 - Зьявілася больш за 15 новых МР3
26.01.2004 - Пачала працу рубрыка "Фотаздымкі".
11.01.2004 - Пачала працу рубрыка прыватных аб'яў "Кірмаш".
24.11.2003 - Запрацавала рубрыка: "МР3"
05.11.2003 - Запрацавалі рубрыкі: "Конкурс" і "Рэкляма"
26.10.2003 - Нам патрабуюцца журналісты (не абавязкова прафэсійныя). Зьвяртайцеся 8-029-6880795 альбо info@slyhap.com
05.10.2003 - Маладым музыкам (і ня толькі маладым)! Жадаеце заявіць пра сябе на старонках “Слыхавога апарату”? Тэлэфануйце: Алёна 8-029-6894048 альбо Людзміла 8-029-7029199. Наша пошта info@slyhap.com
28.09.2003 - Запрацавалі рубрыкі "Спасылкі", "Афіша", "Паслугі", "Мапа"
|
 |
|
 |
•
Квадракола |
|
|

Кошт: 1.5 у.а 3300 руб.
 |
Акрамя голасу нязьменнага квадраколера
Лявона Вольскага, які ягучвае амаль усіх
запрошаных госьцікаў, на касэце можна пачуць у
розных ролях і вопытную журналістку Вольгу Бабак,
і Ганну Вольскую (паэтка Ангеліна Нябесная), і
нават Аляксандра Памідорава (выбаршчык Е.Е.
Казьлішчаў). На працягу амаль 70ці хвілін слухачоў
чакаюць цікавыя сустрэчы з заслужанай
прыбіральшчыцай БССР Даздрапермай Віленаўнай
Кабыздох, сапраўды незалежным літаратарам
Ангелінай Нябёснай і членам саюза пісьменьнікаў
Беларусі Міхасём Ікоткай, выдатным, але нікім не
зразумелым, сьпеваком Кандратам Невінаватым,
таварышам Суглінкай, заслужаным касманаўтам
Беларусі Іванам Парфір'евічам Косавым і
добрасумленным грамадзянінам сваёй краіны
Ерамеем Казьлішчавым.
Разам з тым вы станеце адным з
уладальнікаў жудаснай таямніцы беларускай
апазыцыі, даведаецеся пра лёс першага айчыннага
касьмічнага караблю "Шлях перамогі - 13", а
таксама папоўніце ўласны сьпіс магчымых
падарункаў сябрам і сяброўкам (што асабліва
актуальна ў перадсьвяточны "восьмасакавіцкі"
перыяд). Дадайце да ўсяго вышей згаданага вялікую
колькасьць нетрадыцыйных спосабаў
выкарыстаньня звыклых, здаецца, непатрэбных
рэчаў кшталту непрацуючай запальніцы ці пустой
бутэлечкі з-пад парфумы - і атрымаеце больш за
гадзіну выключнага пазытыву, здаровага сьмеху й
усеагульнага задавальненьня. Пра добры настрой
на ўвесь дзень, мне падаецца, ужо лішне казаць.
На касэце можна знайсьці наступныя перадачы:
1. Заслужаная Прыбіральшчыца БССР
2. Паэтка А. Нябесная
3. Песьню Бярыце з сабой
4. X-Fies
5. Касьмічны Калгас
6. Падарункі
7. Выбаршчык
|
Да крамы
|
|